Цыбуліна падоўжанай канічнай формы, даўжынёй да 5 см, дыяметрам 15 мм.
Лісце лінейнае, плоскае, з паралельным жылкаваннем, даўжынёй да 30 см, шырынёй да 2-4 мм, сабраны ў веерападобную прыкаранёвую разетку.
Кветканос даўжынёй да 50 см, панікаючы, заканчваецца схіленым уніз суквеццем — парасонікам з белых або ружовых кветак. Жоўтыя пылавікі тычынак выступаюць за мяжу вяночка кветкі. Насенне дробнае, цёмнае.